Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Аляксандр Кабанаў: Улада баіцца блогераў

27.09.2019 политика
Аляксандр Кабанаў: Улада баіцца блогераў

Уладу вельмі раздражняе Інтэрнэт-прастора.

Берасцейскі блогер Аляксандр Кабанаў выказаўся з нагоды таго, што ў Цэнтрвыбаркам будзе забаронены ўваход блогерам.

Нагадаем, што Лідзія Ярмошына выступіла за тое, каб у Цэнтрвыбаркам мелі доступ толькі супрацоўнікі акрэдытаваных пры МЗС і «цэнтральных» СМІ. А вось блогерам і прадстаўнікам рэгіянальных СМІ, маўляў, там не месца, паведамляе racyja.com.

Сябры Цэнтрвыбаркама аднагалосна падтрымалі ініцыятыву Ярмошынай.

- Паглядзеў, як Інтэрнэт-супольнасць паставілася да такой ініцыятывы, і вось там Ярмошыну амаль ніхто не падтрымаў. Мне адно відавочна – улада баіцца блогераў, і ад нас хаваецца. Бо відавочна, што прыйдзецца адказваць на нязручныя пытанні. Тыя, каго яны запрашаюць, такія пытанні не зададуць.

- Адным словам, паўплываць на вас тая ж Ярмошына ніякім чынам не зможа…

- Уладу вельмі раздражняе Інтэрнэт-прастора, бо гэта тая тэрыторыя, якая не знаходзіцца пад іх кантролем. І вось іх рэакцыя ў адказ. Хаця яны цудоўна разумеюць, што Інтэрнэт усё больш заваўёвае сусветную інфармацыйную прастору і мазгі людзей.

- У некаторых блогераў падпісчыкаў і на самай справе ў разы больш, чым у тых жа цэнтральных газет, якім будзе дазволена працаваць у Цэнтрвыбаркаме. Ці не так?

- Многія нашы чыноўнікі – гэта старажытныя людзі з мінулага стагоддзя. Яны не змяніліся, жывуць сваім вузкім колам, гэта вельмі закрытыя людзі. І мысленне засталося такое ж, з таго ж стагоддзя.

Таму, калі Ярмошына кпіць з блогераў і не разумее, наколькі яны папулярныя і без дзяржаўнай рэгістрацыі, то, не выключаю, што яна кажа пра гэта абсалютна шчыра. Яны не ведаюць усіх сучасных працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве. І пераканаць гэтых людзей немагчыма.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]