Сьцяг быў перададзены прадстаўніцтву Беларусі пры ААН для афіцыйнага выкарыстаньня.
2 кастрычніка 1991 г. беларусы ЗША ўрачыста перадалі беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг прадстаўніцтву Беларусі пры ААН для афіцыйнага выкарыстаньня, паведамляе Рада БНР.
Дэлегацыю беларуска-амэрыканскае моладзі прыняў амбасадар Рэспублікі Беларусь Генадзь Бураўкін.
Ва ўрачыстасьці прынялі ўдзел Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь Пётра Краўчанка, які знаходзіўся ў Нью-Ёрку ў сувязі з удзелам у паседжаньні Генэральнай асамблеі ААН, а таксама старшыня Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня Антон Шукелойць.
Пацалаваўшя сьцяг, амбасадар Г. Бураўкін прамовіў пра значэнье сьцягу для народу.