У кліпе выкарысталі песню Юрыя Шаўчука, перакладзенную на белорускую мову.
Пра гэта паведаміла актывістка Згуртавання беларусаў Канады Валянціна Шаўчэнка, перадае «Радыё Рацыя».
Песню Юрыя Шаўчука, перакладзеную на беларускую мову Сяржуком Сокалавым-Воюшам, выконвае сама спадарыня Валянціна. У відэашэрагу тым часам дэманструюцца архіўныя кадры розных гадоў, якія яскрава даюць зразумець значэнне гэтай беларускай нацыянальнай трагедыі і апавядаюць пра ганебны шлях беларускай дзяржавы да годнага ўшанавання ахвяраў сталіншчыны.