Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Венскі баль з А1 у Купалаўскім» пачынае адбор дэбютантаў сярод беларускай моладзі

«Венскі баль з А1 у Купалаўскім» пачынае адбор дэбютантаў сярод беларускай моладзі

Абвешчаны пачатак адбору дэбютантаў для ўдзелу ва ўрачыстым адкрыцці «Венскага балю з А1 у Купалаўскім». Мерапрыемства, якое арганізуюць А1 і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пад патранатам Пасольства Аўстрыі ў Беларусі, адбудзецца 14 снежня ў гістарычным будынку Купалаўскага. Прыём заявак для тых, хто жадае стаць дэбютантам, працягнецца с 2 па 16 кастрычніка 2019 года.

Магчымасць стаць дэбютантам маюць незамужнія дзяўчаты ва ўзросце ад 16 да 23 гадоў і нежанатыя маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў, якія дагэтуль ніколі не ўдзельнічалі ў балях. Удзел у балі для дэбютантаў, у адрозненне ад іншых гасцей, з'яўляецца бясплатным.

Прэтэндэнтам пажадана мець хаця б базавую танцавальную падрыхтоўку, быць дасведчанымі ў правілах этыкету і здольнымі падтрымаць нязмушаную свецкую размову. Пры гэтым выпрабаваць удачу можа кожны: для гэтага ў перыяд з 2 па 16 кастрычніка дастаткова запоўніць анкету па спасылцы.

200 лепшых кандыдатаў будуць запрошаны на вочны кастынг, дзе члены бальнага камітэта – прадстаўнікі арганізатараў, прафесійныя харэографы і іншыя спецыялісты, у тым ліку прадстаўнікі аўстрыйскага боку, якія маюць адпаведны досвед, – абяруць 20 пар дэбютантаў.

У лістападзе дэбютантаў чакае пачатак насычанай падрыхтоўкі і рэпетыцый, а 14 снежня яны адкрыюць «Венскі баль з А1 у Купалаўскім».

Яшчэ адным важным патрабаваннем да дэбютантаў, акрамя наведвання рэпетыцый, з’яўляецца прытрымліванне зацверджанага дрэс-коду на самом балі. Ён абавязковы для ўсіх венскіх баляў і ўключае бальную сукенку чыста белага колеру без пышнай спадніцы, белыя пальчаткі і белыя закрытыя туфлі для дзяўчат і чорны фрак або парадную ўніформу, белыя пальчаткі і чорныя лакіраваныя туфлі для маладых людзей. Святочны строй звычайна дазваляецца як набыць ці пашыць на заказ, так і ўзяць у арэнду. А удзельнікі першага «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» могуць разлічваць на дапамогу арганізатара – кампаніі А1 – у падрыхтоўцы ўсяго неабходнага.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]