Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Зяленскі напісаў у Facebook пост па-беларуску

04.10.2019 политика
Зяленскі напісаў у Facebook пост па-беларуску

Таксама па-беларуску прэзыдэнт Украіны зьвярнуўся да ўсіх прысутных на пачатку свайго выступу на Форуме рэгіёнаў.

Праз тры гадзіны пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Жытоміры, Уладзімір Зяленскі апублікаваў у фэйсбуку пост, напісаны часткова па-ўкраінску і часткова па-беларуску.

«У нас з білорусами — спільний кордон, спільна історична доля, багато спільних проблем та викликів. Хочемо, щоб у нас були і спільні можливості. Міру, росквіту і дабрабыту нашым народам!» — напісаў Зяленскі на сваёй афіцыйнай старонцы ў Facebook.

Прэзыдэнт Украіны мае больш за мільён падпісчыкаў у гэтай сацыяльнай сетцы.

Таксама па-беларуску Зяленскі зьвярнуўся да ўсіх прысутных на пачатку свайго выступу на Форуме рэгіёнаў. І непасрэдна да Лукашэнкі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]