Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«А можна, вы пастаіце каля мяне і пагаворыце са мной па-беларуску»

05.10.2019 общество
«А можна, вы пастаіце каля мяне і пагаворыце са мной па-беларуску»

Як робяцца патрыётамі ў Магілеве.

Жывучы ў вялікім горадзе, кожны з нас чуе беларускую мову не так часта. Аднак, як той казаў, чуткі пра смерць беларускай мовы моцна перабольшаныя, перадае «Белсат».

У Магілёве жыве Вольга Мікалуцкая, настаўніца паводле адукацыі, якая апошнім часам працуе кандуктаркай у тралейбусах. Многія магілёўцы хоць раз ды бачылі спадарыню Вольгу, якая з усімі пасажырамі размаўляе па-беларуску.

«Шмат хто з пасажыраў, улічваючы і дзяцей, са мной пачынае размаўляць менавіта па-беларуску», – кажа спадарыня Вольга.

Вольга распавядае, што, навучаючыся ва ўніверсітэце, яна больш глыбока стала цікавіцца гісторыяй узнікнення беларускай мовы. Тады яна даведалася, колькі нападаў у працэсе свайго гістарычнага існавання перажыла нашая мова, гэта і абудзіла ў Вольгі моцнае патрыятычнае пачуццё.

«Кажуць, што рускімі, французамі, палякамі і гэтак далей нараджаюцца. Беларусамі ж становяцца. Гэта праўда. Я беларускай стала свядома», – адзначае Вольга.

Нягледзячы на тое, што Вольга з дзяцінства размаўляла на расейскай мове, а на беларускую перайшла ўжо ў сталым узросце, яна лічыць яе роднай. Таму падчас перапісу, нягледзячы на прыпіску ў дужках пра «першую, засвоеную ў дзяцінстве», яна адзначыць беларускую мову – роднай.

Здараліся сітуацыі, калі беларускую мову людзі ўспрымалі негатыўна, але гэта лічаныя выпадкі. Большасць вельмі прыязна ставіцца да беларускамоўнай кандуктаркі.

«Нярэдка людзі плакалі, і мужчыны, і жанчыны, я па шчырасці скажу, у іх пачыналі дрыжэць вусны, і яны гаварылі: «Няўжо мы дажылі да таго дня, калі вось такую мову нашу мы чуем свабодна, вольна, прыгожа». Звычайна сярод пасажыраў хтосьці знаходзіцца, хто кажа: «А можна, вы пастаіце каля мяне? А пагаварыце са мной», – распавядае Вольга.

4 кастрычніка ў Беларусі стартаваў перапіс насельніцтва, які працягнецца амаль да канца месяца. На жаль, апошнія перапісы насельніцтва паказваюць, што колькасць людзей, якія лічаць беларускую мову – роднай, няўмольна скарачаецца. Але ж мы можам выправіць гэтую сітуацыю. Пазначайце беларускую мову роднай падчас сёлетняга перапісу, нават калі вы ёй не карыстаецеся кожны дзень. Яшчэ Якуб Колас казаў: «Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову». Давайце берагчы нашае багацце!

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]