Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вольскі апублікаваў новы кліп на «Тры чарапахі» — на дзіцячых інструмэнтах

10.10.2019 культура
Вольскі апублікаваў новы кліп на «Тры чарапахі» — на дзіцячых інструмэнтах

Знакаміты гіт N.R.M. выканалі вядомыя беларусы.

Беларускі сьпявак Лявон Вольскі апублікаваў новую вэрсію гіта гурту N.R.M. «Тры чарапахі»: на відэа два дзясяткі чалавек выконваюць песьню на дзіцячых музычных інструмэнтах, перадае «Радыё Свабода».

У запісе паўдзельнічалі ня толькі музыкі гуртоў Volski і «Крамбамбуля», але і сьпявачка Palina, сьпявак і спартовец Віталь Гуркоў, удзельнікі гуртоў Naviband і Irdorath, журналіст Франак Вячорка, пісьменьнік і мастак Адам Глобус, паэт Віталь Рыжкоў.

Вольскі згадвае, што за 20 гадоў з выхаду «Трох чарапахаў» песьню выконвалі і на вулічных акцыях, і на стадыёнах, і ў флэшмобе БРСМ, і на касьцёльных званах. Ідэю выканаць песьню на дзіцячых інструмэнтах, прызнаецца ён, падглядзелі ў амэрыканскім шоў Джымі Фэлана.

«Калі вы бачылі, Metallica і Aerosmith граюць свае хіты на дзіцячых інструмэнтах зь сябрамі. Гэта фан-відэа, зьнятае на тэлефон», — тлумачыў Вольскі Свабодзе.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]