Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Лідскае піва» прапанавала беларусам ствараць новыя зімовыя традыцыі

«Лідскае піва» прапанавала беларусам ствараць новыя зімовыя традыцыі

«Лідскае піва» прапанавала сёлета беларускім спажыўцам дзве спецыяльныя зімовыя навінкі – духмяныя піва і квас. Абодва прадукты працягваюць шматгадовую традыцыю кампаніі па выпуску незвычайных гатункаў да пачатку зімовага сезона, у рытэйле яны будуць даступныя да лютага.

Лідскі квас «Зімовы» ўяўляе сабой натуральны квас браджэння, яго рэцэптура была распрацавана спецыяльна да зімовага перыяду. Каб стварыць адчуванне свята, цяпла і ўтульнасці, традыцыйны хлебны квас дапоўнілі экстрактамі вішні і карыцы, якія надаюць яму фруктова-вострыя ноткі. «Зімовы» пазіцыянуецца як самастойны напой, але добра падыдзе да страў святочнага і паўсядзённага стала. Як і ўвесь асартымент Лідскага квасу, навінка не ўтрымлівае кансервантаў. Таксама вытворца паклапаціўся пра зручны фармат для спажыўцоў, выпусціўшы навінку ў тары 0,5 і 1,5 л.

Акрамя «Зімовага» квасу «Лідскае піва» зноў парадуе беларусаў сезоннай серыяй піва –  ЛІДСКАЕ «Зімовае». Летась яно было прыгатавана з даданнем нотак гваздзікі, карыцы і ядлоўцу. Смак атрымаўся адначасова насычаны і саладкаваты, ён добра перадае атмасферу зімовых святаў. Натуральныя дабаўкі гарманічна падкрэслілі глыбіню смаку цёмнага піва. Спажыўцы адзначалі гэта ў шматлікіх водгуках, таму ў гэтым сезоне прынята рашэнне вярнуць беларусам упадабаны гатунак.

Піва змяшчае 5% алкаголю, мае багаты цёмны колер (75 EBC), шчыльнасць складае 12,5%. Гэты гатунак рэкамендуецца падаваць астуджаным крыху ніжэй за пакаёвую тэмпературу (+12 +14 ° C). Сёлета акрамя шкляной бутэлькі аб'ёмам 0,5 л на паліцах упершыню з'явіцца і дадатковы фармат ПЭТ 1 л.

"Наша кампанія выпускае зімовыя навінкі з 2009 года. Гэта добрая магчымасць падкрэсліць святочную атмасферу і парадаваць спажыўцоў незвычайнымі смакамі. Пры гэтым асноўны прынцып застаецца нязменным: навінкі гатуюцца на аснове натуральных інгрэдыентаў, – адзначылі ў кампаніі "Лідскае піва". – Мы асабліва цэнім цеплыню зносін паміж людзьмі і спадзяёмся, што нашы навінкі стануць добрым дапаўненнем да традыцыі беларусаў збірацца разам з сябрамi".

Дызайн этыкеткі абедзвюх навінак выкананы ў адзіным стылі. На карычневым фоне размешчаны сілуэты зімовых атрыбутаў: сняжынкі, гурбы, ёлка, святочныя ўпрыгожанні. Этыкетка квасу дапоўнена кампазіцыяй вішні і карыцы. Усе элементы адсылаюць да атмасферы навагодніх святаў.

Чрезмерное употребление пива вредит вашему здоровью

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]