Узнагароджаны таксама журналіст-папулярызатар беларушчыны.
Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны вэтэранам беларускага незалежніцкага руху, а таксама папулярызатару беларушчыны Глебу Лабадзенку, перадае сайт Рады БНР.
Ірына Волкава (Шэйбак) – вязень ГУЛАГ цягам шасьці гадоў, арыштаваная за ўдзел у беларускім руху. Сядзела разам з Надзеяй Дземідовіч і Верай Касмовіч у Кенгіры (Казахстан), дзе была сьведкай вядомага Кенгірскага паўстаньня вязьняў.
Яўген Усюкевіч – вайсковец, дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, жаўнер беларускага Наваградзкага коннага эскадрону падчас Другой сусьветнай вайны. Вязень ГУЛАГ.
Антон Фурс – актывіст пасьляваеннага Саюзу беларускіх патрыётаў, падпольнай незалежніцкай моладзевай арганізацыі. За ўдзел у ёй арыштаваны, 9 гадоў правёў у лягерах ГУЛАГ у Казахстане.
Глеб Лабадзенка – беларускі журналіст, літаратар, актывіст, папулярызатар беларускай мовы.