Гісторык хоча, каб больш беларусаў ведала свайго нацыянальнага героя.
Аўтар кнігі «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда», гісторык Васіль Герасімчык паведаміў, што выклаў у вольны доступ сваю працу, паведамляе svaboda.org.
«22 лістапада 2019 году ў Вільні на могілках „Росы“ адбудзецца ўрачыстае перапахаваньне паўстанцаў, знойдзеных на замкавай гары на пачатку 2017 году. Сярод іх нацыянальны герой беларускага народу Кастусь Каліноўскі. Я лічу, што трэба пасадзейнічаць, каб як мага больш беларусаў прыехала на гэтую ўрачыстасьць і каб ведалі, хто такі Каліноўскі», — распавёў Герасімчык.
Сёлета горадзенскі гісторык Васіль Герасімчык атрымаў за сваю кнігу пра Каліноўскага прэмію Францішка Багушэвіча, якая ўручаецца за найлепшую гістарычную прозу.
Спампаваць кнігу можна ТУТ.