Новы пасол Польшчы Лешак Шарэпка прыбудзе ў Беларусь на наступным тыдні, паведаміў прэс-сакратар польскай дыпламатычнай місіі Павел Марчук.
Лешаку Шарэпку 46 гадоў. Ён выконваў абавязкі намесніка пасла ва Украіне, быў першым сакратаром польскага пасольства ў Расіі.
Папярэдні пасол Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін пакінуў Мінск у красавіку мінулага года, неўзабаве пасля авіякатастрофы польскага ўрадавага самалёта под Смаленскам. Цяпер дыппрадстаўніцтвам кіруе часовы павераны Вітольд Юраш, паведамляе БелаПАН.