Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ляўрэатамі прэміі імя Алеся Адамовіча сталі Наста Захарэвіч і Вячаслаў Ракіцкі

26.10.2019 культура
Ляўрэатамі прэміі імя Алеся Адамовіча сталі Наста Захарэвіч і Вячаслаў Ракіцкі

Сёлета прэмія ўручаецца ў 19-й раз.

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам і мас-мэдыя ў студзені 1995 год за публіцыстыку.

Прэмію імя Алеся Адамовіча 26 кастрычніка ўручылі Ўладзімер Арлоў і дачка Алеся Адамовіча Натальля. Наста Захарэвіч была ўганараваная за цыкль публікацый на сайце Свабоды і асьвятленьне праблем, зьвязаных з гвалтам і дыскрымінацыяй, перадае «Радыё Свабода».

Фота: RFL/RL

«Тры гады таму я пачала пісаць на Свабоду, калі мяне мала хто ведаў. Я вельмі ўдзячная „свабодаўцам“ Аляксею Знаткевічу, Ганне Соўсь, Сяргею Шупу. Я спадзяюся, што некалі праблемы гвалту і дыскрымінацыі ня будзе, і мая праца ў гэтым рэчышчы ня будзе патрэбная», — кажа Наста Захарэвіч.

Фота: RFL/RL

Прэмію за цыкль дакумэнтальных фільмаў «Сьведкі» на тэлеканале Белсат атрымаў Вячаслаў Ракіцкі.

«Для мяне імя Алеся Адамовіча сымбаль сумленьня і сымбаль праўды. Менавіта ад Адамовіча я пачуў слова „Вандэя“, і гэта натхніла мяне на працу. Яшчэ 20 — 30 гадоў, каля я пісаў кнігу „Адрасы Свабоды“, мы шукалі сьведкаў. І ўжо сёньня мы павінны пісаць нашу гісторыю, каб яна была праўдзівай, аб’ектыўнай. Я раблю вельмі сьціплую справу, далёкую ад таго, што рабіў Быкаў, Адамовіч. Я вельмі ганаруся гэтай прэміяй», — кажа Вячаслаў Ракіцкі.

Наста Захарэвіч зьяўляецца калюмністам Свабоды, Вячаслаў Ракіцкі - шматгадовы аўтар.

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам і мас-мэдыя ў студзені 1995 год за публіцыстыку. Старшынём журы прэміі першапачаткова быў Васіль Быкаў.У розныя гады ляўрэатамі прэміі станавіліся свабодаўцы Аляксандар Лукашук, Зьміцер Бартосік, Валянцін Жданко, Віталь Цыганкоў, Сяргей Дубавец, Міхась Скобла, Сяргей Шупа, Ганна Соўсь, Віталь Тарас, Сяргей Навумчык, Уладзімер Арлоў (за «Імёны Свабоды»). Сёлета прэмія ўручаецца ў 19-й раз.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]