Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларусы Нью-Ёрка адзначылі юбілей фундацыі Крачэўскага

27.10.2019 культура
Беларусы Нью-Ёрка адзначылі юбілей фундацыі Крачэўскага

Віншаванні даслалa Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

26 кастрычніка беларусы Нью-Ёрку адсвяткавалі 60-я ўгодкі Беларускай фундацыі Крачэўскага. Гэтая арганізацыя была заснаваная з мэтай збору, захавання і вывучэння дакументальных сведчанняў пра дзейнасць беларусаў у эміграцыі, а таксама фінансавай і інфармацыйнай падтрымкі праектаў, скіраваных на развіццё і папулярызацыю беларушчыны, перадае «Новы Час».

У святкаванні бралі ўдзел сябры фундацыі і запрошаныя госці. На пачатку святочнага паседжання з прывітальным словам выступіла старшыня Рады дырэктароў Галіна Тумаш. З аповедам пра гісторыю заснавання арганізацыі і першых ахвярадаўцаў выступілі доктар Янка Запруднік — адзін з тых, хто стаяў ля яе вытокаў (відэазапіс), і Валянціна Трыгубовіч, сябра Рады дырэктароў і архівіст фундацыі.

Доктар Вітаўт Кіпель, дырэктар Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва, падзяліўся ўспамінамі пра доктара Вітаўта Тумаша, першага старшыню Рады дырэктароў фундацыі. Пра дзейнасць арганізацыі на працягу апошняга дзесяцігоддзя прысутных паінфармаваў Вячка Станкевіч, які быў старшынём Рады дырэктароў у гэты час.

Віншаванні з нагоды юбілею даслалі Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Радыё Свабода і іншыя. Гасцей таксама чакалі смачны пачастунак, дабрачынная латарэя ды шчырыя сяброўскія размовы.

Фото: novychas.by
Фото: novychas.by
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]