Акцыю ладзяць ужо чвэрць стагоддзя.
На Гарадзеншчыне завяршыўся традыцыйны Фэст памяці паўстанцаў 1863 года. Акцыю ладзяць чвэрць стагоддзя. Сёлета ў ёй прынялі ўдзел паўсотні чалавек – актывістаў з розных куткоў Заходняй Беларусі ды Менску. Пра гэта паведамляе «Радыё Рацыя».
У мястэчка Свіслач з’ехаліся прадстаўнікі розных рэгіёнаў Заходняй Беларусі, і перадусім гэта Гарадзеншчына. Прыехала дэлегацыя з Гародні, ёсць госці з Менску, а таксама групы падтрымкі з Ліды і Бярозаўкі.
Як вядома, у Свіслачы адзін з лідараў паўстання 1863 года Кастусь Каліноўскі вучыўся ў гімназіі, там жа пахаваны ягоны брат Віктар. А ў Якушоўцы некаторы час жыла сям’я Каліноўскіх.
Удзельнікі мерапрыемства таксама ўшанавалі Рамуальда Траўгута. Яны згадалі пра чынны подзвіг гэтага чалавека для гісторыі Беларусі.