Гэта ўжо пяты «ланцуг памяці» — акцыя стала штогадовай.
Больш як тры дзясяткі чалавек прастаялі ля будынку КДБ каля 35 хвілінаў, праслухалі выступы палітыкаў і малітву сьвятара Беларускай аўтакефальнай царквы айца Вікенція. Гэта ўжо пяты «ланцуг памяці» — акцыя стала штогадовай. Абышлося без затрыманьняў, паведамляе «Радыё Свабода».
Затрыманьняў у 2019 годзе не было
За адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году НКВД беспадстаўна расстраляў больш як сотню беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў, у іх ліку Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Мойша Кульбак, Алесь Дудар, Ізі Харык і многія іншыя
Мікола Статкевіч не ўзгадняў акцыю з гарадзкімі ўладамі…
…але акцыю прадстаўляюць як пікет кандыдаткі ў дэпутаты Алены Талстой
Статкевіч заклікаў «усіх, каму гэта важна», прыходзіць да КДБ, браць з сабой сьвечкі і зьнічы, бо «37-ы год можа вярнуцца, калі мы дазволім»
Сьвятар непрызнанай Беларускай аўтакефальнай царквы айца Вікенція зачытаў на акцыі малітву…
…пасьля малітвы пакрапіў сьвятой вадой дзьверы будынку…
…і аднаго зь «людзей у цывільным», які сачыў за акцыяй
Мікалай Салянік з Горадні пакінуў пад дзьвярыма КДБ самаробную турэмную робу, кайданы і калодкі
Першая такая акцыя праходзіла ў 2015 годзе, затым ладзілася штогод. Праваахоўнікі звычайна ня ладзілі жорсткіх разгонаў, але судзілі і за ўдзел у акцыі, і за рэпост анонсу
Акцыя цягнулася каля 35 хвілінаў
Удзельнікі паслухалі выступы шэрагу палітыкаў і актывістаў, у тым ліку Ніны Багінскай (на фота ў цэнтры)
Па заканчэньні акцыі ўдзельнікі паставілі зьнічы на прыступкі КДБ, ды зьнічы тут жа пачалі скідваць нагамі «людзі ў цывільным». Удзельнікі акцыі ня сталі ім процістаяць, разышліся
Празь 15 хвілінаў зьнічы, што засталіся на прыступках, прыбралі камунальнікі
Камунальнікам не перашкаджалі, але спрабавалі спытаць, чаму яны прыбіраюць зьнічы