Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларусы ўшанавалі памяць ахвяраў сталінізму ў Быкаўні пад Кіевам

02.11.2019 общество
Беларусы ўшанавалі памяць ахвяраў сталінізму ў Быкаўні пад Кіевам

Беларускія і ўкраінскія актывісты запалілі зьнічкі і ўшанавалі памяць ахвяраў рэпрэсій хвілінай маўчаньня.

У мэмарыяльным комплексе «Быкаўнянскія магілы», што створаны пад Кіевам у памяць аб ахвярах палітычных рэпрэсіяў, адбылася беларуска-украінская акцыя ўшанаваньня забітых продкаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Фотa: «Радыё Свабода»

Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да галоўнага мэмарыялу, а таксама да памятнай пліты, на якой пазначана прозьвішча брата беларускага пісьменьніка Янкі Брыля Ўладзіміра, расстралянага як «нямецкага агента» паводле выраку «тройкі» НКВД у Кіеве ў 1938 годзе.

Фотa: «Радыё Свабода»
Фотa: «Радыё Свабода»

Імя рэпрэсаванага беларуса таксама фігуруе ў экспазыцыі «Скрываўленая ніва» перад уваходам у мэмарыял — на ёй прадстаўленыя матэрыялы аб перасьледзе і расстрэлах сялян за антысавецкую дзейнасьць, накіраваную супраць калектывізацыі.

Фотa: «Радыё Свабода»

Беларускія і ўкраінскія актывісты запалілі зьнічкі і ўшанавалі памяць ахвяраў рэпрэсій хвілінай маўчаньня — у гэты момант яны прыспусьцілі бел-чырвона-белыя і ўкраінскія дзяржаўныя сьцягі.

Фотa: «Радыё Свабода»

Прадстаўніца адміністрацыі мэмарыяльнага комплексу «Быкаўнянскія магілы» распавяла ўдзельнікам акцыі пра гісторыю стварэньня мэмарыялу і працу ўкраінскіх навукоўцаў па вывучэньні архіўных матэрыялаў НКВД дзеля больш дакладнага вызначэньня маштабаў быкаўнянскай трагедыі. Паводле папярэдніх ацэнак, у Быкаўні былі забітыя ад 20 да 100 тысяч грамадзянаў розных нацыянальнасьцяў і прафэсій.

Фотa: «Радыё Свабода»

Акцыі ўшанаваньня памяці рэпрэсаваных беларусы ладзяць у Быкаўні другі год запар. Сёлета яны прапанавалі ўсталяваць на тэрыторыі ўкраінскага мэмарыяльнага комплексу беларускі крыж, каб усе беларускія турысты, якія прыяжджаюць у Кіеў, маглі прыйсьці да яго і ўшанаваць памяць забітых тут беларусаў.

Фотa: «Радыё Свабода»
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]