Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларусы Амерыкі адзначылі Дзяды

04.11.2019 политика
Беларусы Амерыкі адзначылі Дзяды

Прадстаўнікі дыяспары сабралі у Саўт-Рыверы.

Прадстаўнікі беларускай дыяспары Нью-Джэрсі і Філадэльфіі 3 лістапада сабраліся разам, каб навесці парадак і ўспомніць пра беларусаў, пахаваных на могілках у Саўт-Рыверы (South River, New Jersey), паведамляе ў сваім «Фэйсбуку» Дзяніс Дземчанка.

У рысе горада Саўт-Рывер знаходзяцца асобныя беларускія могілкі, што былі заснаваныя ў ХІХ стагоддзі. Тут пахаваны знакамітыя пісьменнікі, палітыкі, навукоўцы, святары і іншыя.

Колькасць беларусаў у штаце Нью-Джэрсі, паводле неафіцыйных падлікаў, складае каля 5 тысяч чалавек.

Саўт-Рывер — адзін з цэнтраў беларускай эміграцыі. Ужо канцы ХІХ стагоддзя на гэтыя землі пачалі перасяляцца беларусы. А ў пачатку мінулага стагоддзя славянскія выхадцы з Беларусі складалі ў Саўт-Рыверы да траціны насельніцтва. Эмігранты з ваколіц Маладзечна і Вілейкі пабудавалі царкву Святых Пятра і Паўла, тады ў юрысдыкцыі РПЦ. Збеларусізаваўся Саўт-Рывер у пачатку 1950-х з перасяленнем у яго некалькіх дзясяткаў беларускіх эмігрантаў з лагероў для перамешчаных асоб у Германіі.

У Саўт-Рыверы беларусы заснавалі прыход Святой Ефрасінні Полацкай і пабудавалі царкву Св. Ефрасінні, тут дзейнічаюць адразу некалькі грамадскіх аб’яднанняў, а таксама выдаюцца газеты на беларускай мове «Беларус у Амерыцы» і «Беларуская думка».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]