Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Юрась Губарэвіч: Усе вайсковыя аб’екты, якія не належаць нашай краіне, мусяць быць выкінутыя за тэрыторыю Беларусі

06.11.2019 политика
Юрась Губарэвіч: Усе вайсковыя аб’екты, якія не належаць нашай краіне, мусяць быць выкінутыя за тэрыторыю Беларусі

Кіраўнік руху «За свабоду» выступіў на агітацыйым пікеце ў Віцебску.

Сябра руху «За Свабоду» Уладзімер Сіманковіч вылучаецца кандыдатам у «дэпутаты» па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19. У нядзелю 3 лістапада падтрымаць яго прыехаў у Віцебск кіраўнік руху Юрась Губарэвіч. У гэты ж дзень ён выступаў і ў Наваполацку – на агітацыйным пікеце, які ладзіла актывістка руху Вольга Дамаскіна, перадае «Віцебская вясна».

У сваёй прамове на пікеце Юрась Губарэвіч казаў пра тое, што разьвіцьцё краіны «рухаўцы» бачаць у вяртаньні свабодных, дэмакратычных і празрыстых выбараў. Гарадзкая, абласная ўлады, парлямэнт павінны абірацца людзьмі. Калі «народныя слугі» будуць выбірацца на свабодных і дэмакратычных выбарах, то несьці адказнасьць яны будуць непасрэдна перад сваімі выбарцамі, а не перад тымі, хто прызначае іх зараз з «высокіх кабінэтаў».

Дваццаць пяць гадоў жорсткага кіраваньня, лічыць Губарэвіч, паказалі, што такімі мэтадамі вывесьці краіну з крызісу немагчыма. Дасюль улады ніяк ня могуць рэалізаваць нават «беларускую мару» – «па 500 даляраў».

«Каб адказваць на выклікі часу, войска мусіць быць рэфармаванае і стаць прафэсійным. Жывучы ў небясьпечным атачэньні агрэсіўнага ўсходняга суседа, Беларусь павінна захоўваць нэўтралітэт, дэкляраваны ў Канстытуцыі. Гэта значыць, што мы мусім выйсьці з усіх ваенных дамоваў. Боты чужых вайскоўцаў не павінны таптаць беларускую зямлю, а ўсе вайсковыя аб’екты, якія не належаць нашай краіне, мусяць быць выкінутыя за тэрыторыю Беларусі», – пераконваў Юрась Губарэвіч віцяблян.

Гаварыў і пра рэфармаваньне сыстэмы міжнародных адносінаў, дзе існуе вялікая залежнасьць ад усходняга суседа, якая сьведчыць пра несамастойнасьць нашай краіны. Сувэрэнітэт неабходны беларусам і ў гэтай сфэры.

Кіраўнік Руху зазначыў, што Ўладзімер Сіманковіч у сваёй дзейнасьці будзе абапірацца на ўжо распрацаваную арганізацыяй праграму «Восем крокаў да лепшай Беларусі». Яна прадугледжвае рэфармаваньне ня толькі беларускай эканомікі, але і ўсяго ладу жыцьця ў розных сфэрах дзейнасьці дзяржавы і грамадзтва.

«Я прыехала з Наваполацку, дзе, як кандыдатка ў дэпутаты, сёньня праводзіла свой пікет. Балятуюся ў дэпутаты па Наваполацкай акрузе № 24. Гэткім чынам хачу выказаць падтрымку віцебскім «рухаўцам» і ў першую чаргу – Уладзіміру Сіманковічу», – сказала каардынатарка руху «За свабоду» ў Віцебскай вобласьці Вольга Дамаскіна.

Сярод цікаўных, якія падыходзілі да пікетоўцаў, былі ў асноўным маладыя людзі.

Выбарнік са стажам патлумачыў, што за 25 гадоў людзі прызвычаіліся да таго, што вынікі галасаваньня не залежаць ад іх меркаваньня і пазыцыі. Адсюль – і людзкая апатыя, і абыякавасьць.

За правядзеньнем пікету назіралі прадстаўнікі АБСЭ з Расеі і Чэхіі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]