Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Эксперты распавядуць старшакласнікам пра праекты ў сферах тэхналогій, культуры, інклюзіі і экалогіі

Эксперты распавядуць старшакласнікам пра праекты ў сферах тэхналогій, культуры, інклюзіі і экалогіі

Замест парты – месца ў кіназале, у якасці выкладчыкаў – вядомыя эксперты ў галіне культуры, інклюзіі, экалогіі і тэхналогій. Ужо ў наступную суботу, 23 лістапада, у кінатэатры VOKA Сinema адбудзецца першы майстар-клас праекта «Першыя», які аб'яднае старшакласнікаў школ, гімназій і ліцэяў з усёй краіны.

У першым майстар-класе возьмуць удзел адразу 4 спікеры адпаведна кірункам конкурсу: культура, экалогія, інклюзія і тэхналогіі. Спікерам у галіне тэхналогій стане Сяргей Бойка – дырэктар Embedded- і IoT-практыкі кампаніі ЕРАМ. Пра праблемы экалогіі і захавання жывой прыроды распавядзе Руслан Шайкін, дырэктар Цэнтра экалагічнага выхавання і развіцця, аўтар праекта «Зялёныя класы беларускай сталіцы». Спікерам ад галіны культуры стане Павел Дзюсекаў, арганізатар праекта «Вандроўкі ў мінулае. Free Walking Tours» – бясплатных пешых экскурсій па сталіцы.  Пра асаблівасці распрацоўкі важных сацыяльных праектаў у сферы інклюзіі распавядзе Аляксандр Аўдзевіч, аўтар шматлікіх сацыяльных ініцыятыў для людзей з асаблівымі патрэбамі.

Усе выступоўцы на ўласным прыкладзе яскрава дэманструюць тое, як трэба «гарэць» сваімі ідэяміі і ўвасабляць іх у жыцце. Але спікеры не толькі распавядуць пра свае праекты, а раскажуць яшчэ і пра актуальныя пытанні і тэндэнцыі, магчымасці рэалізацыі стартапаў у галінах культуры, экалогіі, інклюзіі і тэхналогіі.  

Прыняць удзел у воркшопе змогуць ўсе старшакласнікі краіны – навучэнцы 9, 10 і 11-х класаў. Для гэтага дастаткова пакінуць заяўку на сайце конкурса. Ён пройдзе у кінатэатры VOKA Сinema (г. Мінск, вул. П. Мсціслаўца, 11) 23 лістапада, у 11.00.

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. «Першыя» – гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z: навучэнцаў 9, 10 і 11-х класаў. На працягу навучальнага года ўдзельнікі праекта будуць раcпрацоўваць сваю ідэю, развіваць навыкі публічнага выступлення і самапрэзентацыі, атрымліваць карысныя веды на воркшопах і сустрэчах з экспертамі. 10 фіналістаў праекта, якіх абярэ журы, атрымаюць персанальных ментараў TEDx і з іх дапамогай будуць рыхтавацца да свайго вялікага публічнага выступу на маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. Усе фіналісты атрымаюць прызы –  iPhone Xs.

Рэспубліканскі конкурс «Першыя» стартаваў 8 кастрычніка і на дадзены момант арганізацыйны камітэт праводзіць збор заявак. У першапачатковай заяўцы трэба сфармуляваць сваю ідэю і коратка расказаць пра яе. Падаваць заяўкі могуць навучэнцы з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Удзельнікі конкурсу будуць мець магчымасць дапрацаваць сваю ідэю. Да 8 сакавіка 2020 г. відэаролік з пашыранай прэзентацыяй неабходна будзе размясціць на сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак з хэштэгам #generationA1 і даслаць спасылку на [email protected].

Больш падрабязнай інфармацыі – на сайце праекта «Першыя» www.generation.A1.by

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]