Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вязьня Плошчы давялі ў турме да шпіталя

23.02.2011 политика

Клаўдзія Буланава занепакоеная станам здароўя свайго сына Зьмітра, абвінавачанага па так званай крымінальнай справе "аб масавых беспарадках".

Яго трымаюць у сьледчым ізалятары № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. Маці накіравала паўторную скаргу ў пракуратуру.

26-гадовага Зьмітра Буланава затрымалі на плошчы Незалежнасьці ў Менску і арыштавалі на 10 сутак. 12 студзеня яго зноў зьмясьцілі ў турму на Акрэсьціна. З 14 студзеня яго трымаюць пад вартай.

Клаўдзія Буланава распавяла, што падавала скаргу і на тое, "як зьбілі сына падчас затрыманьня, расьсеклі галаву, як яго забіралі, як вялі сьледзтва, як дапытвалі без адвакатаў". Яна сказала, што стан здароўя сына кепскі, у яго ёсьць ускладненьні сэрца і ныркі, у яго пачаліся рэўматычныя атакі. Таму Клаўдзія Буланава просіць зьмяніць сыну меру стрыманьня. Таксама ёй дагэтуль не дазволілі ніводнай сустрэчы.

"Зьміцер знаходзіўся ў перапоўненай камэры, дзе было каля трыццаці чалавек. Пастаянныя скразьнякі. Ён там прастудзіўся. У яго абвастрыліся ўсе захворваньні. Ён мне напісаў, што горла баліць, я яму перадала лекі. Але ўзялі ня ўсе. Інгаліпт перадаць не дазволілі. Ён пісаў, што асаблівага паляпшэньня няма. Нягледзячы на тое, што ён зьвяртаўся ў мэдычную частку, да яго лекары не прыходзілі. І вось 18 лютага ён ня змог устаць з ложка. У гэты дзень да яго прыйшла адвакат. Потым яна мне распавяла, што ў Зьмітра стан здароўя ня вельмі добры. Раніцай ён ня змог устаць з ложка з-за моцных боляў у суставах. Нават да прыбіральні яго несьлі на руках. Ён стаў прасіць, каб яму аказалі дапамогу. Але ніхто не адгукнуўся. І калі ўжо ўсе 30 чалавек пачалі стукаць у дзьверы, яму далі дыфлакенак, і тады ён змог сам прыйсьці да адваката. Сёньня атрымліваю ліст ад яго, што 18-га Зьмітра перавялі ўсё ж у лякарню".

Клаўдзія Буланава сёньня пабывала на прыёме ў СІЗА.

"Я спытала ў лекара, ці патрэбныя нейкія дадатковыя лекі. Папрасіла зрабіць абсьледаваньне. Ён сказаў, што для абсьледаваньня трэба зрабіць разгорнутыя аналізы. А ў іх гэта ня робяць. Тады, кажу, зьмясьціце яго туды, дзе можна зрабіць разгорнуты аналіз. Маўчаньне. З гэтым я сёньня і выйшла".

Клаўдзія Буланава сказала, што для хворага сына не зьнялі абмежаваньне на перадачы.

"Ня ведаеш, у якія дзьверы стукацца, дзе адгукнуцца. Усюды толькі адно: "Не!"

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]