Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Уладзімір Колас: У рэшце рэшт мы пераможам

14.11.2019 политика
Уладзімір Колас: У рэшце рэшт мы пераможам

Так ужо неаднойчы было ў гісторыі Беларусі.

13-га лістапада, сто гадоў таму, была заснаваная беларуская гімназія ў Наваградку. Гэты дзень адзначаецца як Дзень Беларускай школы.

Сто гадоў таму была моцная прага беларусаў стварыць нацыянальную асвету, перадае «Радыё Рацыя».

Цяпер, у 21-м стагоддзі нацыянальная асвета знаходзіцца ў яшчэ горшых варунках. Пра пошукі шляхоў да беларускай асветы распавёў першы прарэктар Універсітэта імя Ніла Гілевіча Уладзімір Колас.

Мы зараз перажываем такі час, калі ёсць істотная праблема з існаваннем беларускай школы – як сярэдняй, так і вышэйшай. На якім этапе знаходзіцца стан падрыхтоўкі да адкрыцця і паўнавартаснага функцыянавання ўніверсітэта?

Усё, што залежала ад нас, ад каманды, якая стварае гэты ўніверсітэт, на дадзеным этапе ўсё зроблена. Мы падрыхтавалі цалкам пакеты дакументаў, пакеты неабходнага вучэбна-метадычнага забеспячэння для таго, каб распачаць навучанне ўжо з 1-га верасня 2020 года. Зараз усе гэтыя матэрыялы знаходзяцца ў навукова-метадычных аб’яднаннях Міністэрства адукацыі. І там іх разглядаюць.

Але, на жаль, пакуль тая зваротная сувязь, тая інфармацыя, якую мы атрымалі, паказвае, што далёка не з шырокімі абдымкамі нас там чакаюць. Ёсць нейкая недабразычлівасць з боку тых, хто разглядае гэтыя дакументы. Гэта такі працэс, безумоўна, і барацьбы, і змагання. І ў рэшце рэшт мы пераможам.

Самая галоўная перашкода – гэта свядомасць некаторых людзей, ад якіх залежыць вырашэнне пэўных пытанняў. Тое, што няма беларускага ўніверсітэта – гэта абсурд. З гэтым нельга мірыцца. Ніякі народ, які сябе паважае, не можа гэтага дапусціць! А ў нас чыноўнікі-беларусы заяўляюць, што не патрэбны нам вось інфарматыкі, якія па-беларуску размаўляюць, мысляць па-беларуску. І нават заключэнне напісана па-руску. Гэта проста нейкі цынізм, я лічу.

Тым не менш, мы ў сябе дома, мы на сваёй зямлі. І я думаю, што мы вырашым гэтае пытанне. Універсітэт імя Ніла Гілевіча – беларуская прыватная ўстанова адукацыі, якая была створана намаганнямі сяброў Таварыства беларускай мовы.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]