Літургія пачнецца заўтра а 18:30.
Аб гэтым сайту Сharter97.org паведамiлi арганiзатары мерапрыемства:
«Сябры!
У бліжэйшую нядзелю, ва Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, 24 лістапада, у Варшаве адбудзецца Святая Імша на беларускай мове. Эўхарыстыю цэлебруе а. Віталь Сапега OP, прэзбітэр Віцебскай дыяцэзіі.
Літургія распачнецца а 18:30.
Месца: ul. Dominikańska 2, Warszawa (klasztor oo. Dominikanów na Służewie)
А 18:25 сустракаемся на фурце (гл. далучаную мапку). Пасля Літургіі для тых, што маюць час і жаданне, паўгадзінная адарацыя спевам і цішынёю, а пазней для ахвотных — нефармальнае спатканне.
З Богам», — паведамiлi арганiзатары.