Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вінцук Вячорка: Хочацца, каб нашая дыяспара магла вярнуцца і несці палітычныя абавязкі на Бацькаўшчыне

24.11.2019 общество
Вінцук Вячорка: Хочацца, каб нашая дыяспара магла вярнуцца і несці палітычныя абавязкі на Бацькаўшчыне

Але ўжо зараз Рада БНР закладае сапраўдныя дзяржаўныя традыцыі.

Медаль да стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі пад час урачыстасцяў у Вільні атрымаў беларускі філолаг, палітык, публіцыст Вінцук Вячорка, перадае «Радыё Рацыя».

Медаль на знак прызнання заслугаў дзеля незалежнасці і дэмакратыі ўручыла яму старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла.

«Хачу сказаць, што гэта адна з найвыдатнйшых прадстаўніц (Івонка Сурвілла – рэд) залатога пакалення нашай дыяспары. Гэта абсалютна ідэйныя, адданыя справе людзі. І яна годна нясе тытул старшыні Рады БНР, прадстаўніка свабоднай Беларусі ў свеце. І вельмі шкада, што ў нас не складаецца гісторыя так, як яна складалася ў Балтыйскіх краінах, дзе выдатныя людзі з дыяспары вярталіся і неслі палітычныя абавязкі на самой Бацькаўшчыне», — кажа Вінцук Вячорка.

Дэкрэтам старшыні Рады БНР і сяброў Рады ў 2018 годзе была заснавана адмысловая ўзнагарода Беларускай Народнай Рэспублікі. Выклікана ўвядзенне ўзнагароды было перадусім з прычыны таго, што ўведзеныя беларускія ўзнагароды ў кароткі перыяд сапраўднай незалежнасці пачалі дэвальвавацца.

Фота: Радыё Рацыя

«Ордэн Каліноўскага ўвогуле знік з раскладу ўзнагародаў. А калі гаварыць пра ўзнагароды імя Скарыны, то дазвольце мне цяпер не гаварыць каму яны былі параздаваны цяперашнім кіраўніком дзяржавы – выпадковым людзям, зрэшты як выпадковыя тыя людзі, якія цяпер кіруюць нашай дзяржавай, чужыя нашай традыцыі, нашай гісторыі, нашым выдатным імёнам. І ў гэтым сэнсе вельмі важна правільна, што з’яўляюцца аўтэнтычныя беларускія ўзнагароды, верныя нашай сапраўднай дзяржаўнай традыцыі», — кажа Вінцук Вячорка.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]