Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вячка Станкевіч: Беларускаму маршу ў Вільні зайздросцілі і літоўцы, і палякі

25.11.2019 политика
Вячка Станкевіч: Беларускаму маршу ў Вільні зайздросцілі і літоўцы, і палякі

Пахаванне паўстанцаў праз 155 гадоў - гэта знак часу.

На ўрачыстасцях пахавання Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863-1864 гадоў у Вільні прысутнічалі сябры Рады БНР. Сярод іх – шматгадовы сябра Рады Вячка Станкевіч, сын славутага Янкі Станкевіча, паведамляе “Радыё Рацыя”.

- Мы размаўляем пасля знакавай падзеі – пахавання паўстанцаў праз 155 гадоў. Гэта знак часу.

- Людзі расказвалі, што доўгі час ведалі, дзе яны пахаваныя. Але проста не было магчымасці іх перапахаваць. А Беларускі марш. Людзі хіба рэдка такое бачылі. Сапраўды, колькі беларускіх сцягоў! Зайздросцілі і літоўцы, і палякі.

- Цэлае мора сцягоў. Мне казалі, што гэта была найбольшая патрыятычная дэманстрацыя ў Вільні за ўсю гісторыю.

- Выдатна. Для гэтага была добрая нагода.

- Бачу, што папаўняецца Рада БНР новымі асобамі, новай эміграцыяй.

- Так. Большасць маладых прыязджаюць з добрымі ведамі. Вельмі добра арыентуюцца ў Інтэрнэце. А ў Каліфорніі кажуць, што сярод мігрантаў – беларусы на другім месцы па колькасці.

- Ці відавочная прыхільнасць да беларусаў у Злучаных Штатах?

- Напрыклад, у Дзярждэпартаменце з намі сустракаліся. Яшчэ ў часы Джорджа Буша быў Дэвід Крэмер. Надзвычай прыхільны чалавек. З ім заўсёды можна было спаткацца. Нават прыходзіў на іншыя мерапрыемствы, я памятаю, нешта грузінскае было, а ён з бел-чырвона-белай стужкай на руцэ. Быў дыпламатам у Менску Джон Кунштатэр. Ён навучыўся размаўляць па-беларуску. І да гэтага часу, дзе ёсць нагода, выступае і гаворыць па- беларуску з такім амерыканскім акцэнтам. Зараз ён ужо не дыпламат. Ён фатограф. І ездзіць у Беларусь па некалькі разоў у год. І ў бальшыні стараецца фатаграфаваць святы, звычаі. Нават меў некалькі гадоў таму выставу ў ААН, дзе прадставіў беларускія абрады. Надзвычайны чалавек.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]