Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларусы правялі ў Вільні яшчэ адну акцыю ў гонар Каліноўскага

27.11.2019 общество
Беларусы правялі ў Вільні яшчэ адну акцыю ў гонар Каліноўскага

Актывісты #kalinouski2019 прывезлі родную зямлю паўстанцаў.

У Вільні каля капліцы на могілках Росы, дзе былі пахаваныя Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі, прадстаўнікі кампаніі #kalinouski2019 сімвалічна высыпалі зямлю з радзімы Кастуся Каліноўскага – з Мастаўлянаў, якую прывёз актывіст Зміцер Юркевіч, а таксама зямлю з магілы Францішка Канаплянскага, які быў намеснікам Кастуся Каліноўскага з вёскі Забор’е Шаркоўшчынскага раёна.

Пра сімвалічную акцыю распавядае прадстаўнік кампаніі kalinouski2019 Вадзім Саранчукоў распавёў «Радыё Рацыя»: «На самой справе гэта сімвалічны жэст. Жэст уз’яднання пахаваных герояў са сваёй зямлёй, з тымі мясцінамі, з якімі яны павязаныя не толькі жыццём, але і смерцю. Менавіта такі жэст для нас быў вельмі важным».

Акцыя адбылася на наступны дзень пасля пахавання паўстанцаў Каліноўскага, у якім удзельнічала некалькі тысяч беларусаў, літоўцаў і прадстаўнікоў іншых краін.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]