Новы верш Уладзіміра Някляева.
Вядомы беларускі паэт і палітык Уладзімір Някляеў напісаў верш па матывах убачанага ў Вільні на перапахаванні Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў:
І расступілася зямля...
І выйшаў першы: «Гэта я», –
Сказаў ён. І за ім паўсталі
Усе, што пад зямлёю спалі.
«Так. Гэта я», – сказаў другі...
І ўсе яны ўзьнялі сьцягі,
І з несатлелымі сьцягамі,
Хто ўперадзе, хто ўслед за намі
Пакрочылі –
а пасярод –
Вякамі палены, карчоны,
Скрываўлены, да не знішчоны,
Паўсталы з-пад зямлі
Народ!
22.11.2019, Вільня