Пра адну найбольш узрушаючых падзей для беларусаў.
Сінхронная перакладчыца Марыя Луцэвіч-Напалкава падзялілася ў «Фэйсбуку» успамінамі пра перапахаванне Кастуся Каліноўскага з паплечнікамі ў Вільні:
«Прайшоў ужо тыдзень пасля, бадай, аднаго з маіх найбольш узрушаючых і - несумненна - аднаго з найбольш гістарычных перакладаў у Вільні, падчас перапахавання Кастуся Каліноўскага і іншых герояў паўстання 1863 - 1864 гг... Вільня на хвіліну стала беларускай... У нас ёсць гісторыя. У нас ёсць героі. У нас ёсць мова. У нас ёсць будучыня!».