Гэта не менш важна, чым захаваць памяць пра герояў.
Бараніць гісторыю і сваіх герояў - гэта важна. Але настае дзень, калі мы мусім бараніць сваё заўтра - ад тых самых прывідаў, што спрабуюць адабраць нашае ўчора і сёння, напісала ў «Фэйсбуку» актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Алена Церашкова.
Цікавы лёс учорашняга дня.
Мінуўшчына даследуецца шчыльна,
Яе імкнуцца часам падмяняць,
Фарбуючы у золата злачынна
Ці попелам прысыпаўшы.
Бо там
Хаваюцца вытокі і наступствы.
І па застылых Вечнасці слядах
Праходзяць,
ушчуваючы за глупства
Ці геній ухваляючы,
і той,
Каму за праўдай йсці наканавана,
І той,
чыёй нядобраю рукой
Да ісціны ужо падмалявана
Дэталяў, падрабязнасцяў і рыс
Не уласцівых…
Бараной узняты,
Амаль непазнаваемы абрыс
Гісторыі, ні ў чым не вінаватай,
Глядзіць з дакорам з глыбіні часоў.
І мы
глядзім задумліва на рэшткі,
Пакінутыя тымі, хто прайшоў
Бульдозерам па незлічоных вешках
У памяці…
А ўчорашняга дня,
Яшчэ не перасыпанага пылам,
Амаль не датыкнулася
хлусня
Агідным подыхам расцягнутай магілы.
Ён цалкам твой:
святло,
паўзмрок
і цень.
І, пэўна, сапраўды было б і варта
Абараніць свой учарашні дзень
Ад шпарка наступаючага заўтра…