Кіраўнік брэсцкага «Дынама» на роднай мове падвёў вынікі сезона каманды.
- Выражаю падзяку ўсім людзям! Трэба сказаць, што наш праект удалы, і мы пішам новую старонку ў гісторыі берасцейскага футбола. За тры с паловай гады Брэст стаў футбольнай сталіцай краіны. Гэта прыемна для нас.
І натуральна мы паўныя мараў паказаць сябе на міжнародным узроўні. У нас быў вопыт, спадзяемся, у наступным годзе зможам паказаць нешта больш значнае на міжнароднай арэне, - цытуе Зайцава pressball.by.