Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Навакольная выбарчая камісія... Вы мець права абскардзіць»

06.12.2019 общество
«Навакольная выбарчая камісія... Вы мець права абскардзіць»

Пракурор зрабіў 33 памылкі ў адказе на беларускай мове.

Жыхар Рэчыцы Андрэй Мядзьведзеў быў назіральнікам на апошніх «выбарах у палату прадстаўнікоў». Са скаргай на парушэньні ён зьвярнуўся ў пракуратуру Калінкавіцкага раёну, перадае «Радыё Свабода».

У адказ атрымаў ад раённага пракурора ліст на беларускай мове, у якім налічыў 33 памылкі.

«Цяжка зразумець, што хацеў сказаць пракурор, які накіраваў мяне ў «навакольную выбарчую камісію», пісаў, што я «мець права абскардзіць», — пракамэнтаваў адказ Андрэй Мядзьведзеў.

Што напісаў пракурор Вадзім Жулега?

- «На ваша зварот аб нязгодзе з напрамкам папярэдняга звароту»;

- «аб нязгодзе з адказам навакольнай выбарчай камісіі»;

- «паведамляю якое ідзе следам»;

- «дзеянне сапраўднага Закона не распаўсюджваецца на звароты»;

- «парадак і тэрміны дазволу зваротаў вызначаны Выбарчым кодэксам»;

- «Згодна артыкулам 42 Выбарчага кодэксу»;

- «Прымаючы ва ўвага выкладзеная, а таксама тая, што ў сваім папярэднім звароце вы выказвалі нязгоду»;

- «акруговай выбарчай камісіяй пры дазволе вашага звароту»;

- «для пачатку адміністрацыйнага працэсу неабходныя нагады і падставы»;

- «паставамі зʼяўляюцца дастатковыя даныя, якія вызначаюць на адзнакі адміністарцыйнага правапарушэння»;

- «прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за пропаведзь варожасці на моўнай падставе»;

- «Звароты пакідаюцца без разгляду, аб чым паведамляюцца заяўнікі».

Пракурор паведаміў, што калі заяўнік ня згодны з такім адказам, то «Вы мець права яго абскардзіць».

«Пракурор раёну прадэманстраваў поўную непісьменнасьць. Калі ў яго такі ўзровень пісьменнасьці ў дзяржаўнай мове, якую кожны чалавек у нашай краіне вывучае 11 гадоў у школе, а потым яшчэ і ў ВНУ, то як можа давяраць ягонай юрыдычнай пісьменнасьці — юрыспрудэнцыю ён вывучаў усяго некалькі гадоў ва ўнівэрсытэце?! Я кепска зразумеў, што хацеў сказаць дзяржаўны службовец», — пракамэнтаваў жыхар Рэчыцы.

І дадаў, што будзе прасіць пракурора вобласьці разгледзець узровень адукаванасьці раённага пракурора і адпаведнасьць займанай пасадзе.

Што на гэта пракурор?

Вадзім Жулега не адмаўляе, што гэта ён пісаў адказ Андрэю Мядзьведзеву. На пытаньне, чаму ў адказе так шмат граматычных памылак, пракурор адказаў, што «ніяк гэта не патлумачыць».

«Я не магу вам патлумачыць. Мы ж ня будзем канкрэтна абмяркоўваць памылкі. Па сутнасьці заяўнік атрымаў адказ. Я лічу, што ў адказе ўсё правільна, і сутнасьць адказу зразумелая», — сказаў пракурор.

Ён дадаў, што лічыць адказ «зразумелым» і «цалкам абгрунтаваным», а заяўнік пры нязгодзе ведае, куды зьвяртацца, каб абскардзіць адказ.

Пракурор запэўніў, што валодае беларускай мовай.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]