Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Справу Севярынца вылучылі асобна і рыхтуюць да перадачы ў суд

27.02.2011 политика
Справу Севярынца вылучылі асобна і рыхтуюць да перадачы ў суд

Гэтыя зьвесткі Тацяна Севярынец спрабуе спраўдзіць у адваката сына Паўла Сапелкі, аднак зьвязацца зь ім пакуль не атрымалася.

У нядзелю зранку маці зьняволенага лідэра БХД Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна паведаміла пра чарговы атрыманы ліст ад сына, датаваны 23 лютага, дзе Павал піша: "Справу маю вылучаюць асобна і рыхтуюць для перадачы у суд. Неўзабаве будзем знаёміцца з матэрыяламі".

Таксама ў лісьце Павал паведаміў, што атрымаў ліст ад Настачкі Палажанкі, паведамляе прэс-служба БХД.

Тацяна Севярынец вельмі турбуецца, ці перадаюць сыну перадачы, бо ўжо ў другі ліст запар Павал згадвае пра зубную шчотку, ў той час як яшчэ 16 лютага маці перадала яму ў перадачы ажно дзьве.

Нагадаем, Павал Севярынец быў затрыманы позна ўвечары 19 сьнежня 2010 года ў Менску пасьля падзеяў на Плошчы Незалежнасьці і зараз ўтрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ. Ён зьяўляецца абвінавачаным па артыкуле 293 КК ч.1 і ч.2 (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках).

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]