Альбом пад працоўнай назвай «Зацменны блюз» складаецца з 10 песень.
Старэйшы беларускі рок-гурт «Крама» рыхтуе да выхаду новы альбом, сродкі на які вырашыў сабраць разам са слухачамі, паведамiлi cайту Сharter97.org арганiзатары.
З гэтай нагоды, разам з краўндфандынгавай кампаніяй, 12 снежня ў бары Coyote адбудзецца канцэрт гурта, на якім упершыню прагучаць некаторыя новыя песні, а таксама найлепшае са шматгадовай творчасці «Крамы».
Альбом пад працоўнай назвай «Зацменны блюз» складаецца з 10 песень і стане дзявятым у дыскаграфіі гурта.
Будзь разам з намі!
12 снежня, 19:00
Бар Coyote (пр. Незалежнасці, 117А)
Інфалінія: +375336611432
Квіткі на сайце і ў касах Kvitki.by