Юная белоруска написала патриотическое стихотворение.
В акции «Кур’ера» «Письмо Деду Морозу» поучаствовала 11-летняя Марина Курлович. Марина — творческий человек. Она рисует, лепит и пишет стихи. Редакции очень понравилось стихотворение, которое она написала и прислала Деду Морозу, и журналисты решили его опубликовать.
Слуцкі край
Здаўна вядомы Слуцак — град,
Гасцям заўсёды быў ён рад.
Народ тут працавіты жыў,
Хоць ліха шмат ён перажыў.
Случчане вольнымі былі,
Сваю свабоду бераглі.
Пад кіраўніцтвам княгіні адной
Войска адбілі Арды Залатой.
Яшчэ ў мінулыя часы
Славу мелі паясы,
Нават сам князь Радзівіл
Слуцкі пояс ацаніў.
Слуцк прайшоў нялёгкі шлях,
Стаў героем у баях.
Але сёння — паглядзі!
Куды толькі ні зайдзі,
Горад чысты і прыгожы,
Каго хочаш заварожыць.
Дык давайце ж мы, сябры,
Будзем тут гаспадары.
Чысціню захоўваць будзем,
Свет і радасць дарыць людзям,
Каб яшчэ мільёны год
Слуцкі славіўся народ.