Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Івонка Сурвіла - беларусам: Выходзьце з дэманстрацыямі і пікетамі

21.12.2019 политика
Івонка Сурвіла - беларусам: Выходзьце з дэманстрацыямі і пікетамі

Зварот старшыні Рады БНР.

Учора ў Менску прайшла акцыя ў падтрымку незалежнасці Беларусі. У акцыі ўзялі ўдзел больш за тры тысячы чалавек. Журналісты адзначаюць, што такой колькасці ўдзельнікаў не было з часу Марша абураных беларусаў у 2017 годзе.

Арганізатары акцыі зачыталі зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы:

«Дарагія беларусы, дарагія землякі ва ўсім сьвеце.

Незалежнасьць нашай бацькаўшчыны Беларусі сёньня знаходзіцца ў большай небясьпецы, чым калі-небудзь за апошнія дваццаць год. Непразрыстыя перамовы двух дыктатараў, Лукашэнкі і Пуціна, могуць распачаць працэс сапраўднага паглынаньня Беларусі з боку Расеі.

Цяперашні момант вымагае, каб наш народ, каб беларусы ва ўсім сьвеце ўголас заявілі пра тое, што мы ніколі ня прымем здачу незалежнасьці Беларусі. На працягу стагодзьдзяў тысячы беларусаў пралівалі сваю кроў і ахвяравалі сваімі жыцьцямі за тое, каб Беларусь стала незалежнай дзяржавай. Мы ня маем права аддаць ворагам тое, што нашыя продкі здабылі такой дарагой цаной.

Няважна, у якой краіне сьвету вы жывяце і ці шмат вакол вас іншых беларусаў. Выходзьце з дэманстрацыямі і пікетамі да дзяржаўных установаў, накіроўвайце свае лісты мясцовым урадам і грамадзкім арганізацыям, выказвйце сваю публічную пазыцыю ў любы зручны для вас спосаб.

Сёньня важна прадэманстраваць усяму сьвету, асабліва рэжымам у Менску і Маскве, нашую еднасьць і рашучасьць.

Будзьма разам!»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]