Беларускі каталіцкі сьвятар уваходзіў у Раду Беларускай Народнай Рэспублікі.
24 сьнежня 1942 году ў Трасьцянцы пад Менскам быў закатаваны немцамі Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч і публіцыст, паведамляе «Радыё Свабода».
Ксёндз Гадлеўскі ўваходзіў у Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, стварыў Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю і быў рэдактарам газэты «Крыніца», пераклаў на беларускую мову Новы Запавет.