Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Бог прысутны сярод нас

24.12.2019 общество
Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Бог прысутны сярод нас

Ардынар Гарадзенскай дыяцэзіі павіншаваў вернікаў са святам Раства Хрыстовага.

З пастырскім словам вітаў і павіншаваў вернікаў ардынарый гарадзенскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі ксёндз-біскуп Аляксандр Кашкевіч, паведамляе «Радыё Рацыя».

У гэтыя дні ён заклікаў засяродзіцца і падумаць у цішы, што Бог прысутны сярод нас. І цверджаннем гэтага сталася нараджэнне ягонага сына – Ісуса Хрыста для чалавечага свету.

Кажа біскуп Аляксандр Кашкевіч:

– У гэтай святочнай атмасферы нараджэння Хрыста, якое з’яўляецца крыніцай радасці і надзеі, жадаю ў духу любові скласці вам усім віншаванні, што паходзяць ад сэрца. Няхай Бог з намі, які адорвае любоўю, знойдзе ў нашых сэрцах, у дамах, сем’ях і супольнасцях прастору для сябе. Няхай будзе блізкім да нашага жыцця.

Вера, надзея і любоў – застаюцца найвялікшымі цнотамі чалавецтва, – падсумаваў ерарх. – А дапамогай гэтаму тое, што Ісус Хрыстос «стукаецца ў дзверы нашых сэрцаў».

Дзверы гарадзенскіх рыма-каталіцкіх храмаў будуць адчыненыя ў Вігілію Божага нараджэння 24 снежня, у Святы Вечар у грэка-каталіцкай парафіі, а 25-га снежня Раство Хрыстова азначыцца святочнымі набажэнствамі ў каталіцкіх і пратэстанцкіх храмах.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]