Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Павел Севярынец: Чым больш беларусаў выйдзе, тым больш народу прачнецца

25.12.2019 политика
Павел Севярынец: Чым больш беларусаў выйдзе, тым больш народу прачнецца

29 снежня а 12-й гадзіне ў Менску будзе шэсце, мітынг, будуць новыя формы пратэсту.

Як гром сярод зімовага неба прагучалі заявы расейскага прэм’ера Дзмітрыя Мядзведзева пра тое, што ўжо узгоднена 30 так званых дарожных мапаў па паглыбленай інтэграцыі. Застаецца апошняя, над якой ідзе праца, і яна тычыцца стварэння адзінага эмісійнага цэнтру, адзінай валюты і наднацыянальных органаў кіравання.

У размове з Радыё Рацыя сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, адзін з арганізатараў некалькіх нядаўніх пратэстаў супраць паглыбленай інтэграцыі Павел Севярынец сказаў, што зараз з’яўляецца маса інфармацыі пра тое, што незалежнасць Беларусі рыхтуюцца здаць:

– Нават, калі будуць падпісаныя 30, а не 31 дарожная карта, гэта будзе здача. Таму 29 снежня а 12-й гадзіне заклікаем беларусаў выходзіць на Кастрычніцкую плошу – плошчу Каліноўскага ў Менску. Будзе шэсце, будзе мітынг, будуць новыя формы пратэсту, будзе іншы гук. І таксама мы заклікаем усіх беларусаў выходзіць па сваіх гарадах. Трэба, каб Беларусь прачыналася. Нашая галоўная задача – абудзіць беларускі народ. Некалькі тысяч чалавек для гэтага недастаткова. Трэба, каб людзі падняліся. 29 снежня нас павінна быць вельмі шмат.

- Аднак журналісты сталі званіць у Нацбанк, і там вельмі здзівіліся, сказалі, што нават і размоваў не было падчас перамоў пра адзіны эмісійны цэнтр, пра адзіную валюту. Атрымліваецца, гэта чарговы ўкід?

- Насамрэч, віцэ-прэм’ер Круты заявіў, што ўжо практычна ўсё гатова і засталіся два-тры дні да падпісання. Розна накіраваныя сігналы паказваюць, як усё кепска. Таму што спрабуюць супакоіць, з другога боку – дамаўляюцца, і відавочна гандлююцца. У такой сітуацыі беларусам маўчаць нельга. Таму што абдураць і абвядуць вакол пальца. Нават заявы Лукашэнкі, якія ён сёння рабіў для “Эхо Москвы” – гэта прыкрыццё. Лукашэнку веры няма! Ён кажа, што незалежнасць ён не здасць, і адначасова ўзгадняюцца 30 дарожных карт… Гэта практычна ўсё, што ёсць у Беларусі. Уся незалежнасць здаецца гуртам. Таму 29-га – усе на Плошчу!

- Аднак некаторыя аналітыкі кажуць, што абсалютная ўлада для Лукашэнкі – больш, чым святое. І наўрад ці ён пойдзе на такія крокі, якія абмяжоўваюць яго ўладу ў Беларусі.

- Лукашэнку ламаюць, і мы з вамі гэта цудоўна ведаем. Ламалі і не такіх як Лукашэнка. Расея зараз са сваімі войскамі не толькі ў Данбасе і Крыме, яна ў Сірыі, яна ў Лівіі, яна ў Венесуэле. Беларусь для іх – гэта ўжо тыл. Гэта проста кацёл, у якім нас вараць. І нам трэба выскачыць з яго. Таму 29-га а 12-й – плошча Кастрычніцкая (Каліноўскага), выходзім!

- А ці няма такой перасцярогі, што гэта ўсё ж такі маніпуляцыя? Знайшлі такую кропку і падаграюць тэмпературу ў Беларсі, як бы здзекуюцца? Псіхалагічная вайна, гібрыдная вайна часткова на гэтым і пабудавана.

- У рэальнасці, чым больш беларусаў выйдзе, тым больш народу прачнецца. Тым больш будуць казаць і лічыць, што гэта тэма №1. Таму, як гэта было ў выпадку з Украінай, калі спачатку рабілі адно, пасля казалі другое, то інтэграваліся з Еўропай, то не, – гэта прывяло да Майдану і змены ўлады. Таму ў інфармацыйнай цывілізацыі яны могуць дагуляцца. Але я не думаю, што тут гульня. Я думаю, што Лукашэнку ламаюць, ламае Масква, сіла падаўляючая. І трэба беларускаму народу выходзіць адстойваць незалежнасць. Не Лукашэнку абараняць, а бараніць сябе і сваю краіну.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]