Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Цэлыя раены апынуліся пад уплывам паўстанцаў»

28.12.2019 общество
«Цэлыя раены апынуліся пад уплывам паўстанцаў»

Як беларусы ішлі партызаніць у лес.

Напрыканцы 1944 года ў Маскве падводзілі вынікі барацьбы з антысавецкім падполлем на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Пад асаблівай увагай было Палессе, раены, якія на мяжы з Украінай, передае «Радыё Рацыя».

У Крамлі выказвалі незадаволенасць сітуацыяй, як на гэтых тэрыторыях адбываецца будаўніцтва партыйна-савецкіх інстытутаў. Незадаволеныя вынікамі мабілізацыі і фармаваннем калгасаў.

У ліпені 1944 года, калі ў выніку аперацыі «Багратыен» Чырвоная Армія выбіла з Беларусі нацыстаў, савецкае кіраўніцтва знаходзілася ва ўпэўненасці, што за два-тры месяцы пытанне з антысавецкімі сіламі ў краі будзе вырашана. Для гэтага ж нібы стварылі ўсе ўмовы – прыслалі з усходу надзейных партыйных апаратчыкаў, чэкістаў і пакінулі некаторыя часткі ЧА.

Толькі вось праблема для чырвонай Масквы і на канец года заставалася надзвычай актуальнай. Канечне, пэўныя перамогі былі, але супраціў у розных формах працягваўся.

Народны камісар унутраных спраў СССР Лаўрэнцій Берыя 18 снежня зрабіў справаздачу па ачыстцы Палесся ад антысавецкага элемента. Дакумент падрыхтаваны на імя Іосіфа Сталіна, Вячаслава Молатава і Георгія Малянкова, усе яны з’яўляліся чальцамі Дзяржаўнага камітэта абароны створанага 30 чэрвеня 1941 года.

Падсумоўваліся вынікі за паўгады. Берыя інфармаваў, што ў ходзе чэкісцка-вайсковых аперацый па ліквідацыі антысавецкіх груп забіта 800 удзельнікаў, затрымана 1643 дэзерціраў і 48 900 ухілістаў ад прызыву ў Чырвоную Армію.

Увосень 1944 года чэкісты давалі розныя лічбы ўдзельнікаў антысавецкага руху на беларускім Палессі. Лічба вагалася ад 5 да 12 тысяч чалавек і гаворка вялася пра ўзброеных удзельнікаў супраціву.

Таму Лаўрэнцій Берыя завяршаў справаздачу мерапрыемствамі, якія запланаваныя для далейшай барацьбы: «Падрыхтоўваецца адначасовая чэкісцка-вайсковая аперацыя па выяўленні ўдзельнікаў антысавецкіх арганізацый і ліквідацыі бандгруп… З тых якія стаяць на ўліку НКУС-НКДБ БССР антысавецкіх элементаў, якія пражываюць у заходніх абласцях БССР, будзе праведзены арышт былых нямецкіх стаўленікаў, паліцэйскіх, памешчыкаў, кулакоў, асоб, якія падазраюцца ў сувязі са шпіенскімі і карнымі органамі ворага, і іншых антысавецкіх элементаў. Гэтыя асобы будуць накіраваныя ў лагеры НКУС з наступным афармленнем на іх спраў рашэннем Асобай нарады пры НКУС СССР… Для паскарэння разгляду спраў на ўдзельнікаў антысавецкіх арганізацый і банд-груп у Беларусь накіроўваецца выязная сесія ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР з прадастаўленнем ей правоў ваенна-палявых судоў».

Таксама было прынятае рашэнне прыслаць у дадатак у Заходнюю Беларусь 200 чалавек з цэнтральнага апарата НКУС – гэта дасведчаныя чэкісты, аператыўныя супрацоўнікі. Лаўрэнцій Паўлавіч імкнуўся як мага хутчэй задушыць антысавецкі рух і 1945 год, год пераможны над нацысцкай Нямеччынай, не стане апошнім у барацьбе з падполлем на Палессі.

Нават у канцы 1953 года чэкісты яшчэ паведамлялі пра адзінкавыя выпадкі супраціву, а на той момант ужо самаго Берыю расстралялі былыя таварышы па партыі.

Пакуль у Крамлі знаеміліся з дакладам народнага камісара ўнутраных спраў, у Пінскай вобласці адбылася чарговая антысавецкая акцыя. 18 снежня 1944 года старшыня Іванаўскага раеннага выканкама Міхаіл Герасімаў інфармаваў сакратара Пінскага абкама Кампартыі Аляксея Кляшчова, старшыню Пінскага абласнога выканкама Сяргея Красоўскага пра разгром Ляскавіцкага і Ляхавіцкага сельскіх саветаў.

Таварыш Герасімаў паведамляў, што ноччу 17 снежня атрад, апрануты ў форму Чырвонай Арміі, разграміў сельсавет у Ляскавічах, размешчаны ў адным кіламетры ад Іванава. У выніку забіты старшыня сельсавета таварыш Несцярук, упаўнаважаны райкама таварыш Томчык, участковы міліцыянт ды два байцы знішчальнага атрада. І ў той жа момант іншая група разграміла сельсавет у Ляхавічах, дзе загінулі ўпаўнаважаны райкама партыі і загадчык ашчаднай касы.

У снежаньскія дні 1944 года Чырвоная Армія ўжо заняла Венгрыю, вяліся крывавыя баі пад Варшавай, з Заходняй Еўропы набліжаліся тагачасныя саюзныя войскі, параза гітлераўскай Германіі была відавочнай – справа часу.

А ўнутры СССР вялася свая вайна і наперадзе 1945 год, у якім антысавецкі супраціў на Палессі дасягнуў вяршыні і пра тое пагаворым пазней.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]