Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Слоніме аднавілі гісторыю дэмакратычнага руху

29.12.2019 культура
У Слоніме аднавілі гісторыю дэмакратычнага руху

Наступная кніга стане выракам для тых, хто быў супраць свабоды і фальсіфікаваў.

На офісе Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл адбылася прэзентацыя кнігі мясцовага грамадска-палітычнага дзеяча Івана Бедкі «Дэмакратычны рух на Слонімшчыне: 1989-2019гг», якая нядаўна пабачыла свет у Менску. Прэзентацыю распачаў аўтар кнігі Іван Бедка. Пасля пачалося «гарачае» абмеркаванне выдання. У абмеркаванні прынялі ўдзел Міхась Варанец, Віталь Яшану, Алесь Масюк, Міхаіл Караткевіч, Уладзімір Караткоў, перадае «Радыё Рацыя».

Міхась Варанец шчыра падзякаваў Івана Бедку за выданне, адзначыўшы, што «гэта першае выданне пра нашу дзейнасць у Слоніме. «За тое, што ўдалося аўтару на працягу 30 гадоў занатаваць для гісторыі, мы ўсе павінны шчыра падзякаваць яму за працу і працягваць надалей тое, што ён зрабіў», – сказаў Міхась Варанец.

Віталь Яшану, адзначыў, што ў храналогіі мала сказана пра дзейнасць Свабоднага прафсаюза на Слонімшчыне.

«Таму я прапаную, наступнае выданне пра дэмакратычны рух на Слонімшчыне напісаць усім разам і выдаць асобнаю кніжкай. І ў новай кнізе ўказаць усе прозвішчы тых, хто за 30 гадоў нас арыштоўваў, штрафаваў, фальсіфікаваў выбары і г.д. А за гэту кнігу, над якою працаваў Іван Бедка, мы ўсе вельмі ўдзячны», – сказаў Віталь Яшану.

Міхаіл Караткевіч і Уладзімір Караткоў адзначылі, што падобнага выдання не мае ні адзін райцэнтр Беларусі і абласныя гарады. Іван Бедка ўпершыню дакументальна занатаваў нашы справы дзеля дэмакратыя, справядлівасці і супраць дыктатуры… Падчас прэзентацыі Іван Бедка пакінуў на выданні свае аўтографы і падзякаваў усім за выступленні і прапановы.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]