Паўлу Севярынцу споўнілася 43 гады.
Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісала маці палітыка Таццяна Севярынец:
«Свае 29, 30, 34, 35, 36, 43 сын сустрэў за кратамі: высылка ў Малое Сітна, што на Полаччыне (29, 30), 34 (Амерыканка), 35.36 (спецкамендатура ў Купліне, што на Пружаншчыне). 43- Акрэсціна... Ніколі не марыў сустрэць свой дзень народзінаў на экзатычнай выспе, у дарагім рэстаране, дзесьці на шашлыках...
Марыў сустрэць яго ў вольнай незалежнай Беларусі.
Я вельмі жадаю, каб твая, мой сынок, мара здзейснілася! І каб ніколі болей Лукашэнка не вызначаў, дзе ты будзеш у гэты дзень. Верым у цябе, ганарымся, моцна любім! Жыве Беларусь!»