Паэтычнае віншаванне Паўлу Севярынцу.
30 снежня – дзень народзінаў Паўла Севярынца, які сустракае гэты дзень, калядныя і навагоднія святы за кратамі. І ў турме ён найперш таму, што ў адрозненне ад людзей, якія загадалі яго судзіць за абарону незалежнасці Айчыны, мае тое, чаго не маюць яны: сумленне.
СУМЛЕННЕ
“...Бог –
Сумленне ў чалавеку”.
(З ранніх вершаў)
Паўлу Севярынцу
Калі ўжо Гасподзь апрануў мяне ў плоць,
Калі я паўстаў, як яго падабенне:
«Не ўсё табе даў я», – сказаў мне Гасподзь.
« А што ты не даў мне?»
«Сумленне».
«Дык дай Ты мне тое, чаго не дадаў.
Ці, можа, сумленне з сабой Ты не носіш?»
«Ты проста не ведаеш, – Бог адказаў, –
Што гэта такое? Чаго ў мяне просіш.
Я даў і нянавісць табе, і любоў,
Не пашкадаваў для цябе я нічога.
Сумлення не даў, бо нідзе не знайшоў,