Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Алесь Круткін: Змагайцеся — і ўсё будзе окей

31.12.2019 политика
Алесь Круткін: Змагайцеся — і ўсё будзе окей

У новым годзе варта перастаць наракаць на абставіны.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў блогер і актывіст Алесь Круткін:

— Беларусы, хопіць ныць. Македонцы ў 1904-1908 гг. былі не суб'ектам, а такім аб'ектам міжнароднага права які нам і не сніўся. За тэрыторыю сучаснай Паўночнай Македоніі змагаліся Асманская імперыя (Турцыя), Грэцыя, Сербія, Балгарыя, і албанцы.

Незалежнасць краіна атрымала толькі ў 1991, а ў 2020 Македонія ўжо нават увойдзе ў склад NATO. Македонцы атрымліваюць карту-балгарына ( Балгарыя з 2007 у Еўрасаюзе), а ў гэтым годзе змянілі назву краіны з Македоніі на Паўночная Македонія каб Грэцыя не перашкаджала ёй далучыцца да NATO, а потым і да ЕС (палымянае прывітанне аматарам перайменавання Беларусі ў Вялікую Літву ! Літоўская рэспубліка з 2004 там дзе і Грэцыя і Беларусі лепш патрэбна заставацца пад назваю Рэспубліка Беларусь ).

Але Македонія свабодная, дэмакратычная краіна і кандыдат на ўваходжане ў склад Эўразьвязу. Хаця 25 сакавіка 1918 нават не абвяшчала незалежнасці.

Так што беларусы не ныйце, а змагайцеся супраць лукашызму. Усё будзе окей.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]