Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі дзякуе Богу за 74 гады жыцця.
3 студзеня Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, дзякуе Богу за 74 гады жыцця, піша сайт catholic.by.
З гэтай нагоды ў суботу, 4 студзеня, канонікі Менска-Магілёўскага катэдральнага капітулу збяруцца на святую Імшу.
Цэлебрацыя, якую ўзначаліць сам арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, распачнецца ў 18.30 у менскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі (пл. Свабоды, 9).
Арцыпастыр запрашае духавенства і вернікаў далучыцца да супольнай малітвы.