Архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыск павіншаваў беларускіх праваслаўных вернікаў з Раством.
«Хрыстос Нарадзіўся!», — павіншаваў праваслаўных вернікаў і слухачоў Беларускага «Радыё Рацыя» ўладыка Арцемій, архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі.
«Раство Збаўцы – гэта цуд, які разбурыў перашкоды паміж чалавекам і Богам, якія былі перш узведзеныя чалавечым грахом», — кажа ў сваім слове ўладыка Арцемій: – «Усё гэта дзеля таго, каб адбылася дзівосная сустрэча, каб разбурылася непераадоленая для людзей перашкода паміж імі і Богам, узведзеная чалавечым грахом. У нараджэнні Хрыста адбываюцца суцэльныя аднаўленні чалавечай прыроды. Не толькі ў тым адзіным нараджэнні сына Божага, якое мела месца прыблізна 2000 год таму ў Віфлееме, але і ў тым нараджэнні Збавіцеля, якое зноў і зноў адбываецца ў нашых душах».
«Сэрца чалавека павінна належаць Богу. А гэта будзе тады, калі яно напоўніцца дабрынёю, любоўю і павагай да тых, хто побач з намі!» – кажа ў сваім слове праваслаўны ўладыка.