Падобную інфармацыю пацьвердзілі ў турме №8, што месьціцца ў Жодзіна.
Як паведамілі супрацоўнікі турмы, старшыню "Маладога Фронту" Зьмітра Дашкевіча й менскага каардынатара МФ Эдуарда Лобава перавялі ў СІЗА №1 ўвечары 2 сакавіка.
Суд над юнакамі мусіць адбыцца цягам месяца - справа ўжо была перададзеная на вывучэньне ў суд.
Маладафронтаўцаў вінавацяць у нападзе й зьбіцьці кулакамі й металічнымі абцугамі двух выпадковах мінакоў. Крымінальны кодэкс прадугледжвае за такія дзеяньні зьняволеньне на тэрмін ад 3-х да 8-мі год.
"Малады Фронт" і праваабаронцы заяўляюць пра палітычную падаплёку гэтай крымінальнай справы.