Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Алена Талстая: У нас ёсць моцны рэсурс, але найперш трэба абараніць незалежнасць

14.01.2020 политика
Алена Талстая: У нас ёсць моцны рэсурс, але найперш трэба абараніць незалежнасць

Вулічныя акцыі — гэта адзіны дзейсны фармат пратэсту ў гэтай сітуацыі.

«Вулічныя акцыі – гэта адзіны фармат пратэсту, які застаўся беларускаму народу», – кажа ў каментары «Радыё Рацыя» сустаршыня Руху салідарнасці «Разам» Алена Талстая. Паводле яе, пакуль існуе магчымасць бараніць незалежнасць краіны палітычнымі метадамі – гэта абавязкова трэба рабіць, бо Лукашэнка зацікаўлены выключна ў сваёй уласнай выгадзе.

«Яму адзінае, што трэба, гэта ўтрымліваць сваю ўладу за кошт грошай, якія ён мае з Масквы. Але беларусы маюць вельмі вялікі патэнцыял, мы маем вельмі вялікія рэсурсы ў выглядзе нашых людзей, якіх мы зараз губляем. Мы вельмі б добра маглі адбудаваць нашу эканоміку і без нейкіх прэферэнцый, без здачы незалежнасці дзеля абмену яе на нафту ці газ з Масквы.

Мы маем той рэсурс, мы маем цудоўнае геапалітычнае становішча, якое б дало нам магчымасць развівацца», — кажа Алена Талстая.

Адзначым, што надалей застаецца невядомым змест 31-ай дарожнай мапы далейшага «паглыблення інтэграцыі» Беларусі і Расеі. У той жа час Крэмль прымушае афіцыйны Менск ісці на саступкі, выкарыстоўваючы ў якасці аргументу эканамічны ціск. З першага студзеня 2020 года Расея спыніла пастаўкі нафты ў нашу краіну, паколькі тэрмін дзеяння ранейшага кантракту скончыўся, а наконт новага – бакі пакуль не змаглі дамовіцца.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]