Нашчадка харобрай вялікалітоўскай шляхты вам не зламаць.
З Шэрым Катом (Зьмітром Казловым) мы пазнаёміліся ў Курапатах. Мінулай зімой ён як блогер прыехаў здымаць варту, крыжы - і стаў адным з нас, абаронцаў.
Зьміцер - мой зямляк. Ня толькі аршанскі - ён з Барані. А гэта шмат значыць.
У Барані, што пад Воршай, мы, Севярынцы, калісьці, у 1980-ых, пражылі некалькі гадоў: тата працаваў рэдактарам завадской шматтыражкі на бараньскім заводзе, матуля - настаўніцай у школе.
Што такое Барань? Барань (ад беларускага слова "бараніць") на працягу некалькіх стагоддзяў была базай спецназу ВКЛ на кірунку галоўнай пагрозы - маскоўскім. Тут жа побач - Баяры. Тут жа - Хорабрава. Тут стаялі элітныя часткі арміі ВКЛ, а зброю для іх кавалі ды правілі ў Барані (завод, колішні "Чырвоны кастрычнік", злучво савецкай абаронкі, а цяперашні "Лёс", і пачынаўся як збройня Канстанціна Астрожскага яшчэ ў пачатку 16-ага стагоддзя).
Дык вось, Зьміцер бараньскі хлопец.
Ягоны выступ на Плошчы Каліноўскага 21 сьнежня сапраўды быў ашаламляльны. Ён проста, ясна і даходліва патлумачыў, што трэба зрабіць кожнаму беларусу, каб абараніць незалежнасьць і здабыць свабоду.
Вось за гэты выступ - а таксама за тое, што Зьміцер будзіць "малую радзіму Рыгоравіча" - Шэрага Ката і ламаюць канвеерам сутак.
Увогуле, Аршаншчына яшчэ і радзіма Караткевіча, калі што. Так што дулю вам, таварышы камуністы. Нашчадка харобрай вялікалітоўскай шляхты вы не зламаеце.
А для нас, беларусаў, абавязак - падтрымаць нашага ваяра, які стаіць зараз у праломе за краіну.
Пішыце лісты. Дапамагайце перадачамі. Маліцеся. Патрабуйце свабоды.
Ворша, вуліца Энгельса 25, 211030.
Свабоду Зьмітру Казлову!
Жыве Беларусь!
Павал Севярынец, «Фэйсбук»
05.06.2026
Премьер Польши эмоционально поздравил теннисистку, которая выбила московитку в полуфинале «Ролан Гаррос»