Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Час сэканд-хэнд» Алексіевіч стане опэрай у Нямеччыне

17.01.2020 культура
«Час сэканд-хэнд» Алексіевіч стане опэрай у Нямеччыне

Oпэра атрымалася паўнавартаснай, працягласьцю ў гадзіну, з васьмю сьпевакамі, хорам і аркестрам.

Штутгарцкая опэра 2 лютага ўпершыню пакажа спэктакль «Барыс», у якім аб’яднаюць опэру «Барыс Гадуноў» Мадэста Мусаргскага, напісаную ў 1869 годзе, і новую опэру «Час сэканд-хэнд» нямецкага кампазытара Сяргея Неўскага, паведамляе «Радыё Свабода».

У аснову лібрэта «Час сэканд-хэнд» пакладзеная аднайменная кніга беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч. Як расказаў кампазытар, опэра атрымалася паўнавартаснай, працягласьцю ў гадзіну, з васьмю сьпевакамі, хорам і аркестрам. Пісьменьніца ўхваліла лібрэта.

Наступныя паказы прызначаныя на 16 і 23 лютага, 2 сакавіка, 10 і 13 красавіка.

«Агульная канструкцыя спэктакля такая, што дзеяньне „Барыса“ адбываецца ў будучыні, пасьля нейкай катастрофы, а маёй опэры — у сучаснасьці, гэта флэшбэк у альтэрнатыўнай рэальнасьці», — тлумачыць аўтар.

Неўскі кажа, што пэрсанажаў «Часу сэканд-хэнд» граюць тыя ж артысты, што і ў частцы з «Барыса Гадунова», і яны «пражываюць альтэрнатыўную біяграфію, якая дадае новыя рысы да іх фігураў у „Гадунове“».

«Час сэканд-хэнд» — кніга Сьвятланы Алексіевіч, выдадзеная ў 2013 годзе. Расказвае пра савецкага «чырвонага чалавека» і траўмы ад распаду СССР. Як і іншыя кнігі цыклю «Галасы ўтопіі», гэта мастацка-дакумэнтальная проза, non-fiction. Паводле кнігі ўжо ставілі спэктаклі ў Беларусі. За творчасьць як «помнік пакутам і мужнасьці ў наш час» Алексіевіч далі ў 2015 годзе Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]