Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларусы ўшанавалі памяць Героя «Нябеснай сотні» Міхася Жызнеўскага

23.01.2020 общество
Беларусы ўшанавалі памяць Героя «Нябеснай сотні» Міхася Жызнеўскага

Дзясяткі чалавек прыйшлі пад бел-чырвона-белымі сцягамі.

Некалькі дзясяткаў актывістаў ушанавалі памяць Героя Украіны Міхася Жызнеўскага на могілках ля вёскі Сцяг Працы, што ў Гомельскім раёне, перадае «Радыё Рацыя».

Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці Гомеля і сябры Руху салідарнасці «Разам» усклалі вянкі і кветкі да магілы забітага на барыкадах Еўрамайдана беларуса.

Дзяячка ўкраінскай дыяспары Валянціна Логвін падкрэслівае, што свабода народа каштуе надзвычай дорага. «Зрабіць вольным і шчаслівым, прабачце мяне, не хачу абразіць пачуцці вернікаў, нават Бог не можа зрабіць. Можам зрабіць толькі мы. І Міхась, і ўсе тыя, хто паклаў жыцці на Майдане, і ўсе тыя, хто сабраліся тут, робяць усё, што яны могуць», — сказала актывістка.

Паводле гомельскага палітыка Уладзіміра Кацоры, Гомельшчына дала Беларусі многа змагароў, сярод якіх – Міхась Жызнеўскі. «На Гомельскай зямлі ёсць яшчэ героі, каго мы помнім. Гэта Палута Бадунова, гэта Цімох Вострыкаў, гэта Рыгор Клімовіч, якіх таксама маці-краіна прыняла. Мы будзем памятаць і раўняцца на іх. Дай Бог, нам упартасці ў нашай барацьбе за Беларусь», — сказаў Кацора.

Гамяльчук Міхась Жызнеўскі загінуў ад кулі ў сэрца на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве 22 студзеня 2014 года. Украінская дзяржава пасмяротна ўзнагародзіла яго ордэнам Героя Нябеснай Сотні і званнем Героя Украіны.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]