Якія кнігі найчасьцей набывалі беларусы летась?
Пераклад кнігі «Гары Потэр і філязофскі камень» стаў другой з найбольш прадаваных летась кніг у крамах дзяржаўнай сеткі «Белкніга». Першая частка прыгодаў Гары Потэра па-беларуску стала прадавацца за 18 дзён да канца году, перадае «Радыё Свабода».
За 10 дзён у кнігарні Янушкевіч прадалі 1к асобнікаў Гары Потэра па-беларуску. pic.twitter.com/NLbiM9cUfw
— Памяць Сікоры (@pamiac_sikory) January 6, 2020Якія кнігі найчасьцей набывалі беларусы летась?
Натальля Батракова. «Бесконечность любви, бесконечность печали. Книга вторая».
Дж. К. Роўлінг. «Гары Потэр і філязофскі камень».
А. Катовіч, Я. Крук. «Золотые правила народной культуры».
Уладзімер Лявонцьеў. «Букварь для дошкольников».
Марта Чарнова, Маша Чаракова. «Гэта Беларусь, дзетка!»
«Беларусь приглашает=Belarus welcomes».
Эрых Марыя Рэмарк. «Три товарища».
Віктар Марціновіч. «Мова».
«Залатая скарбонка. Хрэстаматыя для дашкольнікаў».
Міхаіл Булгакаў. «Мастер и Маргарита».